Радасць ды пяшчота – гэта пачуцці, якія гучаць для мяне ў акварэлі, гэтым звязе вады ды колера. Матэрыя любой выявы - вось чым з’яўляецца для мяне колер. Лёгкасць і пранікальнасць, гучнасць і празрыстасць - заклад захавання ў маіх працах свежасці і непасрэднасці леглых у іх аснову ўражанняў і эмоцый.